Два словы пра лагатып

Як зразумець, ці добры лагатып перад вамі

Стварэнне ўласнага лагатыпа – гэта адзін з найбольш важных і эфектыўных шляхоў прасоўвання брэнда. Шрыфтавы лагатып складаецца з аформленага па-мастацку або набранага акцыдэнтным шрыфтом назова. Лагатып-сімвал мае выгляд лаканічнага візуальнага вобраза. Камбінаваны спалучае тэкставыя і сімвальныя элементы. Галоўнае – не "распавесці ў малюнках" пра кампанію; галоўнае – прыцягнуць увагу патэнцыйнай аўдыторыі і ўтрымаць яе.
Прычым зусім не абявязкова, каб лагатып дакладна асацыяваўся з кірункам дзейнасці фірмы. Узгадаем такіх гігантаў, як Apple або Starbuks. Яблык мае дачыненне да сучасных кампутарных тэхналогій прыкладна такое самае, як русалка – да кавы. Не ў апошнюю чаргу праз сваю "недарэчнасць" гэта вельмі запамінальныя і арыгінальныя вобразы, таму яны добра пазнавальныя ўва ўсім свеце.

Дакладныя і простыя формы – вось ключ да поспеху.

Тое самае можна сказаць і пра выбар колераў.
Занадта яскравы, стракаты лагатып запамінаецца горш, дадатковая праблема ў выпадку шматколернасці – падбор суладнай каляровай гамы. Выдаткі на рознакаляровы друк фірмовай прадукцыі нават не згадваем. Таму варта падабраць некалькі колераў, што ідэальна спалучаюцца міжсобку, з увагі на спецыфіку кампаніі, для якой распрацоўваецца лагатып. Лепш абысціся без паўтонаў і тонкіх адценняў – на друку яны могуць моцна перайначыцца.

Памятайма: “лакмусавая паперка для кожнага лагатыпа лёгкасць яго прачытання ў чорна-белым варыянце.
Тэхнічная падтрымка праекта

Вы зрабілі новы праект і распрацоўнік прапануе вам ажыццяўляць падтрымку гэтага праекта. Навошта падтрымка патрэбная і ці мае яна сэнс для вашай фірмы?

З чаго складаецца кошт сайта?

Галоўнае пытанне падчас распрацоўкі сайта — бюджэт. У такой далікатнай тэме ёсць шмат нюансаў, якія трэба ўлічваць, замаўляючы гатовы прадукт.

Дадатак для смартфонаў VS Мабільная версія сайта

Што такое мабільны дадатак? Ствараць яго, мабільны сайт або ўвогуле рабіць адаптыўны дызайн?