Хто плоціць, а хто замаўляе музыку?

Ці павінны распрацоўнікі дызайну прыслухоўвацца да кожнай заўвагі замоўцаў? Пытанне, якое ставіць дагары нагамі ўсе нормы і правілы працы з кліентамі, але адназначна выказвае пазіцыю студыі PRAS.by ў такой тонкай тэматыцы.

Спрачацца быццам бы асабліва няма з чым: кліент плоціць – жаданні кліента мусяць вокамгненна знаходзіць увасабленне ў рэальнасці. Змяніць колер з “непрыгожага” на “прыгожы”, надыктаваць умоваў, нафармаваць інтуіцыйна-кампазіцыйных прынцыпаў…

Праца дызайнера – гэта найперш праца для людзей, якія будуць карыстацца канчатковым прадуктам або мець да яго дачыненне.

Таму вельмі важна, каб прадукт гэты быў перадусім зручным. Выключна эстэтычную ролю выконвае мастацтва, у той час як дызайн нельга назваць мастацтвам у чыстай форме – гэта сінтэз мастацтва ды інжынерных, матэматычных, іншых ведаў з мэтаю найбольш зручна данесці інфармацыю да карыстальніка.

Тут пачынае працаваць наступны парадак: галоўнае – не ўласныя густы таго, хто замаўляе праект; галоўнае – адметнасці ўспрыняцця мэтавай аўдыторыі.

У залежнасці ад пастаўленае задачы варта правільна з гэтай аўдыторыяй працаваць: развесяліць яе, залагодзіць або шакаваць. На дапамогу прыходзіць веданне логікі, колеразнаўства, адпаведных схемаў у правільнай пабудове дызайну. Таму, каб дасягнуць сапраўды добрага выніку, надзвычай важна прыслухоўвацца да адмыслоўцаў. Да таго ж рэалізаваны праект – гэта яшчэ і твар нашай студыі, таму мы без шкадавання і не саромячыся вяртаем грошы замоўцам, з якімі, на жаль, не змаглі паразумецца. Цешыць, што гэткія выпадкі былі адзінкавымі.

Такім чынам, мы заўсёды прыслухоўваемся да пажаданняў нашых партнёраў, але, калі яны супрацьстаяць сфармуляванай задачы, імкнемся данесці сутнасць нашае працы і сутнасць рэалізацыі праектаў, мэта якіх – не спадабацца  аднаму чалавеку, а зацікавіць значна больш шырокае кола асобаў.

Студыя VS Фрылансер

У каго варта замаўляць праекты? Якія перавагі і недахопы ў студый і ў фрылансераў? Хто дапаможа захаваць час, грошы і якасць?

Віды сайтаў. Частка I

Асноўныя віды сайтаў — ад сайта-візітоўкі да інфармацыйнага партала, паводле класіфікацыі арт-студыі PRAS. Які сайт пасуе вашаму бізнэсу?

Два словы пра лагатып

Як зразумець, ці добры лагатып перад вамі