Віды сайтаў. Частка II

Спецыфічныя віды сайтаў — ад інтэрнэт-крамы і да сацыяльнай сеткі, паводле класіфікацыі арт-студыі PRAS. Які сайт пасуе вашаму бізнэсу?

Другая частка аповеду пра асноўныя катэгорыі сайтаў, якія распрацоўвае нашая студыя.

Прома-сайт

Функцыянуе адмыслова для прасоўвання якога-небудзь тавара, паслугі або асноўнага сайта кампаніі. Адрозніваецца ад звычайных сайтаў вялікім аб'ёмам графікі і малюнкаў, а ад landing-page — наборам старонак.
Ідэальна падыходзіць для вываду на рынак якога-небудзь прадукта, паслугі або для правядзення рэкламных кампаній.

Сацыяльная сетка

Выбудоўвае, арганізуе і падтрымоўвае сацыяльныя стасункі. Сацыяльныя сеткі бываюць тэматычнымі (для паляўнічых / працаўнікоў чыгункі / дызайнераў) і агульнымі (для ўсіх).
Гэтая web-платформа – як для вялікіх карпарацый, што маюць неабходнасць даносіць інфармацыю да ўсіх працаўнікоў адначасова, гэтак і для бізнэсу, які плануе зарабляць на тэматычнай рэкламе.

Інтэрнэт-вітрына

Рэкламуе тавары або паслугі, дае падрабязныя звесткі пра іх і азнаямляе з месцамі продажу. Набыць тавары або паслугі “з вітрыны” нельга. 
Такі інтэрактыўны сайт патрэбныя найперш кампаніям з вялікай колькасцю крамаў або брэндам.

Інтэрнэт-крама

Прыкладна тое самае, што і інтэрнэт-вітрына, але з пашыраным спектрам функцый. Карыстальнік можа не толькі пабачыць тавары, пачытаць пра іх, але і набыць. Пакупнік робіць выбар – сайт прапануе некалькі способаў разліку, а пасля выпісвае рахунак на аплату, адначасова пацвярджаючы яе.
Гэты варыянт сайтаў дапамагае развівацца невялікаму і сярэдняму бізнэсу, які не мае offline-крамаў.

Дадатак для смартфонаў VS Мабільная версія сайта

Што такое мабільны дадатак? Ствараць яго, мабільны сайт або ўвогуле рабіць адаптыўны дызайн?

Два словы пра лагатып

Як зразумець, ці добры лагатып перад вамі

Віды сайтаў. Частка I

Асноўныя віды сайтаў — ад сайта-візітоўкі да інфармацыйнага партала, паводле класіфікацыі арт-студыі PRAS. Які сайт пасуе вашаму бізнэсу?