Belarusian chess - Desktop game for Windows

Belarusian chess - Desktop game for Windows

Desktop game for Windows according to the rules of the Belarusian and Litvin chess

Кампутарная гульня "Беларускія шахматы" (версія 1.05) з'яўляецца дадаткам для Windows і першай гульнёй, зробленай паводле правілаў беларуска-літвінскіх шахмат, а таксама першай айчыннай камерцыйнай гульнёй, выдадзенай на беларускай мове. Праект ствараўся арт-студыяй PRAS цягам 3 гадоў.

BelSzachmaty

"Беларускія шахматы" ствараліся арт-студыяй PRAS ад 2010 году і неўзабаве маюць выйсці ў продаж на падарункавых кружэлках. У праграме рэалізаваныя ўсе магчымасці, якія магчымыя пры гульне ў беларускія шахматы. Пройдземся крышачку па асноўнаму функцыяналу кампутарнай гульні.
   
Стартавае мяню складаецца з падмянюшак: "Новая гульня", "Загрузіць гульню", "Наладкі" і "Правілы", - акрамя таго прысутнічае магчымасць працягваць мінулую гульню і захоўваць цякучую.

BelSzachmaty PRAS.BY

 Меню "Новая гульня" дае магчымасць выбару тыпа будучай партыі: Рэжым электроннай дошкі (г.з. вольнае рэдагаванне дошкі альбо гульня сам-на-сам на адным РС), гульня з кампутарным супернікам і сеткавая гульня праз інтэрнэт альбо лакальную сетку.
   Загружаць раней захаваныя партыі можна ў мяню "Загрузіць". Для гэтага неабходна націснуць на выявую адпаведнай дошкі (справа будзе пазначаныя параметры гульні, а таксама магчымасць выдалення захаванкі), пры навядзенні на якую з'явіцца падмяню выбару тыпа гульні (па-змаўчанні стаіць той, у якім гульня была захаваная). Пасля гэтага распачнецца загрузка гульні ў адным з чатырох рэжымаў (імгненны, хуткі, марудны, пакрокавы).

Беларускія Шахматы PRAS.BY
Беларускія Шахматы PRAS.BY

 

Пакрокавы рэжым дае магчымасць праглядаць ход партыі, адмяняць хады, а таксама працягваць партыю з любога месца, што вельмі зручна пры аналізе шахматных камбінацый.
Беларускія Шахматы PRAS.BY

 У "Наладках" карыстальнік можа змяніць шматлікія параметры гульні: гукавое суправаджэнне, мову, анімацыйныя ўстаўкі, падказкі і іншае. Некаторыя іншыя параметры можна змяніць падчас гульні ў хуткіх наладках.
   Падчас гульні, пры ўключаных адпаведных наладках, гулец будзе мець магчымасць бачыць папярэдні ход (паказваецца стрэлкай), а таксама падказкі. Напрыклад, жоўтая падсветка клеткі азначае, што ёсць пэўная небяспека ад гэтага ходу. Акрамя таго, увесь час вядзецца запіс шахматнай анатацыі, якую пры жаданні можна будзе раздрукаваць, альбо даслаць захаваны файл іншым карыстальнікам для аналізу партыі.

BelSzachmaty PRAS.BY
BelSzachmaty PRAS.BY

Сеткавая гульня рэалізаваная ў дадзенай версіі праз узаемадзеянне "кампутар-кампутар" без прамежкавага сервера, таму для гульні праз лакальную сетку ад карыстальніка патрабуецца ўвядзенне знешняга IP-адраса сервера (які паказаны на старонцы сервера пры стварэнні гульні). Такім чынам, алгарытм дзеянняў павінен быць наступным:

     1) Карыстальнік А заходзіць у праграму і націскае "Сеткавая гульня" -> "Стварыць гульню". Паведамляе карыстальніку В свой IP-адрас. Націскае стрэлку "Пачаць гульню".
     2) Карыстальнік В заходзіць у праграму і націскае "Сеткавая гульня" -> "Падлучыцца". Уводзіць у поле "IP-адрас сервера" адрас, атрыманы ад карыстальніка А. Націскае стрэлку "Пачаць гульню".

Беларускія Шахматы PRAS.BY

Падчас самой сеткавай гульні карыстальнікі маюць магчымасць чатам, каб падбадзёрыць альбо, наадварот, апусціць адзін аднаго ніжэй за калені :) Акрамя таго, можна кіраваць наладкамі чату (напрыклад, наяўнасць гуку пры новым паведамленні).

Беларускія Шахматы PRAS.BY

Прыемным момантам з'яўляецца наяўнасць прыгожай анімацыі і пастаянна пашыраючайся базы набору фігурак і дошак. Гэтыя наборы неўзабаве можна будзе запампаваць з нашага сайту. Дарэчы, вы маеце магчымасць падзяліцца з іншымі гульцамі, як сваімі партыямі, так і наборамі фігурак і дошак. Лістуйце на нашу пошту daprasu@gmail.com з падлучанымі файламі з пазнакай "Беларускія шахматы".

Патрабаванні: 
Фігуркі павінны быць зроблены ў фармаце *.png памерам 55х55 пікселяў. Абавязкова павінны прысутнічаць усе фігуры са спісу. 
Дошкі павінны быць зробленыя ў фармаце *.bmp памерам 495х495 пікселяў. 
Захаваныя гульні можна знайсці ў карнявой тэчцы "ZHV".
   Нібыта ўсё... Па пытаннях набыцця звяртайцеся на нашую паштовую скрыню daprasu@gmail.com. Спадзяемся вас натхніць гэтая па-сапраўднаму патрыятычная гульня!

Беларускія Шахматы PRAS.BY
Беларускія Шахматы PRAS.BY
Беларускія Шахматы PRAS.BY
Беларускія Шахматы PRAS.BY
Suggest a joint project