"Беларускія шахматы" на ОРТ
Рэпартаж быў зняты ў далёкім 2010, але выйшаў толькі напрыканцы 2012
У 2010 годзе расійскі тэлеканал ОРТ зняў пра "Беларускія шахматы" рэпартаж, які 2,5 гады ляжаў на тэлевізійных паліцах. Цяпер, канешне, цікава глядзець, з чаго гэта пачыналася і чым сталася ў выніку. Напрыклад, дошкі зараз нашмат больш прафесійныя, а кампутарная гульня ўвогуле задумлялася толькі як прамежкавы інструмент для тэставання правілаў. Але жыццё ідзе наперад - змяняецца ўсё, нават знешні выгляд стваральнікаў.
Нагадваем, прэзентацыя электроннай праграмы адбудзецца неўзабаве.