Тузін Гітоў запрацаваў!
4-га Лістапада 2013 года пасля 2-х гадовага перапынку запусціўся знакаміты музычны партал Tuzin.fm
З 2003 года існаваў гэты легендарны музычны партал. Шмат хто памятае яго, як найлепшае сховішча беларускай музыкі: тут можна было праслухаць песні, спампаваць і пачытаць шматлікія анонсы, па-майстэрску зробленныя Сяргеем Будкіным - галоўным рэдактарам "Тузіна".
"Тузін Гітоў" - літаральна азначае "12 хітоў" - менавіта столькі выкарыстоўвалася песняў у хіт-парадах, якія ў сваю чаргу былі асновай ўсяго сайта. Раз на месяц новы хіт-парад, а па выніках года - 12 пераможцаў і агульная складанка-дыск у якасці выніка.

Пасля найдошоў перыяд крызісу, і Тузін знік з інтэрнэт-прасторы амаль на 2 гады, апошні з якіх мы займаліся перапрацоўкай гэтага музычнага партала. Грунтоўна змянілі дызайн, захаваўшы, хіба толькі, лагатып Тузіна, а таксама прапанавалі шмат новых функцый, але пра гэта ў бліжэйшым часе чытайце ў нашым партфоліё.
Пакуль што заходзьце на Тузін Гітоў і спрабуйце першы музычны блін ад Арт-студыі PRAS :)