А я сёння бачыла коціка!

  • Песня -

    Валеры Меладзэ - Ноч напярэдадні Ражства

  • Страва -

    Свежы азонавы слой

  • Колер -

    Вішнёвы

Яна Якубовіч

Мэнаджар

Нарадзілася ў 1991 годзе ў Мінску.

Скончыла 21-ю гімназію і музычную школу па класу "Цымбалы". Наша афіцыйная мелодыя: "Пачакайце, ваш званок важны для нас" наіграны Янай менавіта на цымбалах, якім ў 2102 годзе споўніцца 100 год.
Камунікабельнасць гэтай маладой, але такой вопытнай, кабеткі падцвярджаецца сяброўскімі зносінамі з жыхарамі 12 краін свету, а таксама тысячамі знаёмых у сацыяльных сетках. 

Пасля сканчэння інстытута бізнеса і менеджмэнта БДУ Яна зрабіла цёплую таварыскасць сваёй прафесіяй. Менеджар, чый голас растапляе суворасць і недавер любога ўзроўню, і чыя пунктуальнасць здзіўляе нават жыхароў Сеўра, дапамагае студыі прасоўваць якасную распрацоўку ў масы. Яна бачыць патэнцыял кампаній на гады наперад, а таксама наскрозь счытвае "шчаслівыя" квіткі Спортлато, таму да гэтай маладзіцы варта прыслухоўвацца.