Усё толькі пачынаецца!

  • Песня -

    Ты ж мэнэ підманула!

  • Страва -

    Бульбёха ў патэльні смажаная

  • Колер -

    Сонца!

Яўген Бойка

Мэнаджар

Нарадзіўся і дзякуй Богу! У чатыры гады нарэшце дачакаўся Незалежнай.
Потым памятую: вёска Вялікі Паўлопаль - сонца, трава, і авечак выганяю шторанак. Баба аладкамі ды дранікамі частуе - праўда, смачней бульба смажаная на авеччым тлушчы. З Дзедам да пчолаў па мёд, зямлю акучваць, траву касіць, сена на хуру грузіць ды “на вышкы закыдаты”. Горад Магілёў ад нараджэння. Пасля школы МДУ ім. А. Куляшова амаль скончыў, паехаў у Польшчу і ўніверсітэт імя Адама Міцкевіча скончыў, бакалаўр. Магістарская пра нашых хлопцаў з Беларускай Сялянска– Работніцкай Грамады. Колькасць140 тысячаў Беларусаў. Павучальна.

Актыўнасць  - як мае быць. Этнаграфічныя экспедыцыі. Быў, арганізоўваў і яшчэ збіраюся. Галоўная выснова – беларуская традыцыйная культура – Космас, пры гэтым вельмі пазітыўны. Вусная гісторыя. Натаваў успаміны беларускіх Праведнікаў Народаў Свету. Каардыную конкурс “Памяць Народа”. Выснова – нашая гісторыя цікавая, багатая, часам трагічная, але мы – Беларусы.

Жонку кахаю, сынку люблю, Гонар нікому.

Ем бульбу, не баюся свежых ідэяў і нясу іх ў цэлы сусьвет!