
Прома-сайт мабільнага дадатку Fox Hunt
Прома-сайт мабільнага дадатку для пошуку вакансій і бізнэс-мерапрыемстваў Fox Hunt
-
Знешняя спасылка:

У камплекце з першым у Беларусі мабільным дадаткам для пошуку перспектыўных вакансій, адмыслоўцаў-працаўнікоў і атрымання ўзнагароджання за рэкамендацыі распрацавалі прома-сайт. У атрыманым landig-page дызайн і размяшчэнне элементаў скіроўваюць позірк карыстальніка на найбольш важныя рэчы: перавагі і асаблівасці дадатку, магчымасць яго спампаваць, прыклад працы праграмы ды гісторыі поспеху – усё гэтае суправаджаюць фірмовыя колеры ды "тэхнічны" тэкст з мэтаю SEO. Персанаж Foxy робіць сайт жывым: так і хочацца паназіраць за яе рухамі, пабачыць тое, што яна вынюхвае, – а менавіта найбольш актуальную і патрэбную працу.

Паважаючы павевы часу і патрабаванні Google, сайт мае responsive-вёрстку – аўтаматычна падладжваецца пад вашую прыладу
Да асноўнае старонкі мы дадалі яшчэ і нутраныя – для паспяховых рэкамендацый. Звесткі, атрыманыя з закрытых вакансій праз сервер мабільнага дадатку Fox Hunt, набываюць чытэльны і зручны для карыстання выгляд.Такім чынам, адміністрацыя сайта не страціць найлепшых вакансій, рэкрутары змогуць знайсці сябе на сайце, Google узрадуецца большай колькасці старонак, а шараговыя карыстальнікі ўбачаць сапраўдны эфект працы мабільнага дадатку.
