Студыя VS Фрылансер

У каго варта замаўляць праекты? Якія перавагі і недахопы ў студый і ў фрылансераў? Хто дапаможа захаваць час, грошы і якасць?

Студыя vs Freelance

Каб атрымаць адказ на пытанне “чаму выгодна рабіць замову ў прафесійных дызайн-студыях, а не ў фрылансераў?”, трэба акрэсліць мэты, якія замоўца ставіць перад сабою, і вызначыць час, які ён гатовы аддаць на распрацоўку. Таксама карысна разгледзець асноўныя пункты, з увагі на якія звычайна абіраюць паслугі студыі або фрылансера.

1. Кошт і адказнасць

Фрылансер – гэта вольны мастак. Ён працуе ў любы зручны для яго час. Кошт працы фрылансера не ўлучае выдаткаў на арэнду памяшкання, на аплату працы пасярэдніх працаўнікоў – да таго ж фрылансеры найчасцей абыходзяцца без сплочвання падаткаў. Таму агульны кошт працы фрылансера будзе мінімум у 3–4 разы ніжэйшым за працу прафесійнай студыі. Прафесійная студыя (дызайну, праграмавання і г. д.) мае ў штаце мінімум 5 чалавек, праца якіх мусіць аплочвацца (ускосныя выдаткі растуць разам з памерам фірмы).

Разам з тым прафесійная студыя заўжды працуе з дамоваю і тэхнічным заданнем, і гэта вельмі важна ўлічваць. Фрылансер можа зацягнуць выкананне працы на няпэўны час або наагул у апошні момант адмовіцца ад яго, не трацячы перспектывы паспяховае кар’еры. Пры гэтым сыходзіць час і вельмі часта частка грошай, якую папярэдне заплацілі выканаўцу. Каб сапсаваць імя, адной асобе трэба шмат намаганняў і часу; для фірмы праца з кліентамі шмат у чым залежыць ад чыстай-светлай рэпутацыі, адпаведна кампанія заўжды дбае пра абавязкі. Да таго ж праз дамову замоўца абаронены заканадаўствам.

2. Якасць працы

У рэдкіх выпадках сапраўдны прафесіянал не будзе стала працаваць у нейкай фірме, бо фрыланс не гарантуе бесперапыннай плыні замоваў, а таму навыкі і веды дызайнера (праграміста, вярстальніка і г. д.) трацяцца з цягам часу, што паступова зніжае ровень яго падрыхтаванасці і, натуральна, адбіваецца на якасці працы. Бывае, што прафесіянал рэгіструе ўласную фірму, дзе працуе адзін і развівае талент праз канферэнцыі ды семінары, але гэта здараецца гады ў рады і ўжо не зусім "фрыланс", да таго ж кошт паслугаў такога чалавека, як правіла, не адпавядае "фрылансерскім прайсам", таму ў межах гэтага артыкула пакінем яго па-за ўвагаю.

Такім чынам, бальшыня прафесіяналаў, з рэдкім выняткам, працуе ў студыях і кампаніях. А дзе прафесіяналы, там і якасць.

3. Абслугоўванне і рознабаковасць

Вялікія праекты, якія патрабуюць не толькі пачатковае працы, але і далейшай падтрымкі, фрылансеры выканаць не могуць, бо вельмі неахвотна, як сапраўдныя вольныя мастакі, згаджаюцца падтрымліваць праект – гэта "прыціскае" іхны час і "звужае" прастору для творчасці. Тое ж тычыцца і шматбаковых праектаў: ніводны фрылансер-дызайнер не зможа быць адначасова капірайтарам, архітэктарам сістэмы, дызайнерам і спецыялістам па юзабіліці, каб зрабіць звышпрадуманы праект. І замоўцу давядзецца працаваць не з ім адным, а з мноствам фрылансераў, перыядычна абіраючы новых. У сваю чаргу студыі маюць па некалькі адмыслоўцаў дзеля кожнага этапа стварэння якаснага прадукта, што дазваляе больш шырока і глыбока глядзець на рэалізацыю праекта.

Зробім высновы:

▪ калі вы хочаце зэканоміць грошы на маленькім праекце, звяртайцеся да фрылансераў;
▪ ніколі не наймайце фрылансераў на вялікія праекты
адшукайце прафесійную студыю;
▪ якасць працы прафесійна
й студыі нашмат больш высокая за якасць працы фрылансераў, але каштуе больш;
▪ фрылансеры вельмі рэдка
здаюць працу ў тэрмін;
▪ большасць фрылансераў працуе 
з дадатковымі праектамі ў вольны ад асноўнае працы час, а таму суадносіны час / якасць радуюць нячаста;
▪ шматбакова развіты праект можа атрымацца толькі пры выкананні яго прафесійнымі студыямі;
працуючы са студыяй, вы абароненыя заканадаўствам праз афіцыйныя дамовы.

Дадатак для смартфонаў VS Мабільная версія сайта

Што такое мабільны дадатак? Ствараць яго, мабільны сайт або ўвогуле рабіць адаптыўны дызайн?

Тэхнічная падтрымка праекта

Вы зрабілі новы праект і распрацоўнік прапануе вам ажыццяўляць падтрымку гэтага праекта. Навошта падтрымка патрэбная і ці мае яна сэнс для вашай фірмы?

Два словы пра лагатып

Як зразумець, ці добры лагатып перад вамі