З чаго складаецца кошт сайта?

Галоўнае пытанне падчас распрацоўкі сайта — бюджэт. У такой далікатнай тэме ёсць шмат нюансаў, якія трэба ўлічваць, замаўляючы гатовы прадукт.

Зразумела, што кошт сайта перадусім залежыць ад выдаткаванага на яго стварэнне часу. Простыя сайты-візітоўкі звычайна не займаюць больш як два тыдні працы, а вось каб якасна распрацаваць карпаратыўны або інфармацыйны партал, у залежнасці ад маштабу праекта, можа спатрэбіцца нават паўгода. 

Але кошт сайта складаецца не толькі з сумы, выдадаткаванай уласна на распрацоўку. Звычайна ў студыях не проста выконваюць пастаўленую задачу, а шматразова тэстуюць новаствораны рэсурс, змяняюць дэталі і расстаноўку акцэнтаў, каб распрацаваныя старонкі давалі высокую канверсію і валодалі належным роўнем зручнасці. Усё гэта павялічвае выдаткаваны час, адпаведна расце і кошт. Да таго ж тэставанне адбываецца не толькі на роўні карыстальніка, але і на роўні распрацоўніка: адмыслоўцы шукаюць магчымыя памылкі ў кодзе і аптымізуюць радкі, а гэта таксама незваротна накручвае хвіліны. Дадамо яшчэ юрыдычнае суправаджэнне (дамова, яе выкананне і закрыццё) – і атрымаем канчатковы рахунак у гадзінах.

Дык колькі ж мусіць каштаваць сайт?

У нашай студыі прытрымліваюцца наступнай думкі: з увагі на бюджэт ёсць толькі два віды сайтаў – "шаблонныя" і "дарагія". Шаблоны дазваляюць хутка і адносна нядорага закінуць патрэбны аб’ём інфармацыі ў інтэрнэт. Адно што паняткі "імідж", "фірмовы стыль", "зручнасць", "хуткасць" да гэткай старонкі дачынення мець не будуць. Нярэдкія тут і "багі", і недасяжнасць некаторых старонак. Гэтак званыя "дарагія" сайты распрацоўваюцца пад канкрэтныя мэты, таму працуюць нашмат хутчэй, адмыслова структураваныя, выкананыя ў адной стыхіі з палітыкаю і стылем вашае кампаніі, выгодна вылучаючыся сярод канкурэнтных рэсурсаў. Не трэба казаць, што працуюць гэтыя сайты бездакорна праз своечасовае тэставанне.

З нашага гледзішча, трэцяга няма, то бок нельга зрабіць сайт-"цукерачку" за кошт сайта-шаблона. Таму ў месцах, дзе прапануюць нешта падобнае, ніколі не пабачыш разумнага прататыпавання, тэставання, якасных дамоваў і пост-сервісу прадукта – хутка зрабіўшы працу, выканаўца не кінецца імкліва выпраўляць памылкі, якія забяруць каштоўныя гадзіны па-за часам распрацоўкі.

PRAS.by не самая танная студыя ў Беларусі, але якасць, пацверджаная гарантыйным абслугоўваннем, для нас у прыярытэце.

Віды сайтаў. Частка I

Асноўныя віды сайтаў — ад сайта-візітоўкі да інфармацыйнага партала, паводле класіфікацыі арт-студыі PRAS. Які сайт пасуе вашаму бізнэсу?

Студыя VS Фрылансер

У каго варта замаўляць праекты? Якія перавагі і недахопы ў студый і ў фрылансераў? Хто дапаможа захаваць час, грошы і якасць?

Тэхнічная падтрымка праекта

Вы зрабілі новы праект і распрацоўнік прапануе вам ажыццяўляць падтрымку гэтага праекта. Навошта падтрымка патрэбная і ці мае яна сэнс для вашай фірмы?