
Тузін Гітоў - слушны музычны партал
Самы вядомы беларускі музычны партал. Хіт-парады, шмат навінаў і рэцэнзіяў, а таксама штогадовы падлік пераможцаў і архіў за 10 гадоў працы сайта
-
Праграмаванне:MySQL, Yii Framework
-
Вёрстка:css3, html5, jquery, custom plugin, optimized html-code, primary SEO-optimization
-
Знешняя спасылка:

Распрацавалі велізарны сайт - знакаміты беларускі партал з 10-гадовым іміджам TUZIN.FM. Рэдызайн, вёрстка і праграмаванне - ўсё як і мае быць. Праца над сайтам цягнулася амаль год, але толькі 6 месяцаў адыйшло на сапраўдную распрацоўку, бо шмат часу давялося вызначацца з накірункам дызайну. У выніку вырашылі зрабіць татальны рэбрэндзінг, пакінуўшы, адное толькі стары лагатып, распрацаваны дызайнерам - Анатолем Лазарам з студыі Adliga. Для праграмавання вырашылі ўзяць php-шную платформу yii2, ну а для вёрсткі, як заўжды высокую якасць і непаўторную дакладнасць.

Інтэрнэт-партал складаецца з некалькіх сэнсавых блокаў: навіны-артыкулы, афіша, хіт-парады, віджэты. Большасць старонак адрозніваюцца адна ад адной ўсяго толькі некаторымі пунктамі, што дастаткова спрасціла структураванне. Тым часам, большасць цяжкасцяў узнікла менавіта ў хіт-парадах, якіх тут тры: песні, альбомы, відэа. Для кожнага хіт-парада варта было зрабіць не толькі адпаведную старонку і захаваць трансляцыю артыкулаў у адпаведныя раздзелы (раім спампаваць, рэцэнзіі і г.д.), але і вярнуць ва ўжытак архіў усіх дзясяткаў ці не сотняў хіт-парадаў за апошнія 10 гадоў.

Асаблівасцю Тузіна Гітоў заўжды былі спецыфічныя правілы галасавання ў хіт-парадах. Так, чалавек можа галасаваць толькі адзін раз на дзень і не больш, чым за трох выканаўцаў. Гэта варта было ўлічыць, як улічыць і магчымасць накруткі галасоў. Калі на старым сайце карыстальнікі чысцілі кэш браўзера, заходзілі ў розныя сесіі ды проста галасавалі з розных кампутараў. Зараз мы зрабілі больш інтэлектуальную сістэму: карыстальнік можа прагаласаваць толькі пад сваім акаўнтам (падцверджанне аб рэгістрацыі прыходзіць на электронную пошту, што заблакуе левыя адрасы) - дазваляецца таксама ўваход праз Facebook ды ВКонтакте.

У першы ж дзень працы сайта, Тузін.FM наведала больш за 13 тысяч карыстальнікаў з больш, чым 20 краінаў свету!
Для сайта былі спецыяльна распрацаваныя піктаграмкі лічыльнікаў наведвальнасці і каментаванасці. Сам жа працэс каментавання дазваляецца толькі карыстальнікам, якія ўвайшлі ў сістэму. Для бяспекі выкарыстоўваецца дынамічная CAPTCHA, а нецэнзурныя каментары могуць быць выдаленыя адміністрацыяй сайту па яе жаданні.
У якасці прайгравальніка выкарыстоўваецца спецыяльна распрацаваны html5-плэер, з якога можна не толькі паслухаць песні, але і спампаваць іх. Відэа-матэрыялы было вырашана запампоўваць на старонку Тузіна ў YouTube.
Інтэрнэт-партал багаты рознымі статыстыкамі, тэгаваннямі і пошукамі, выкарыстоўваючы які можна з лёгкасцю адшукаць усю інфармацыю пра выканаўцу, як, напрыклад, трапіць на яго канцэрт праз старонку "Афіша". А самыя цікавыя матэрыялы выводзяцца як напачатку старонкі (тое задаецца адміністратарам сайта), гэтак і напрыканцы ў спецыяльным віджэце, што вызначаецца наўпроставай статыстыкай.

Колеравая гама сайту вытрыманая ў фірмовых колерах Тузіна.
Жоўтым падкрэсліваюцца значныя моманты і спасылкі, а памаранчава-чырвоным - найважнейшае.
У якасці візуальнага раздзялення выкарыстоўваюцца адлегласці ў спалучэнні з рыскамі і колеравымі плашкамі.
Распрацаванае афармленне для акаўнта Тузіна для YouTube таксама вытрымана ў агульнай стылістыцы сайта.
