Дадатак для смартфонаў VS Мабільная версія сайта

Што такое мабільны дадатак? Ствараць яго, ці лепш мабільны сайт, альбо ўвогуле рабіць адаптыўны дызайн?

PRAS.BY

Дадаткі для мабільных тэлефонаў, найперш, зробленых на платформах Android, iOS, Windows Mobile стала ўваходзяць ва ўжыванне. Тым часам, некаторыя ўладальнікі сайтаў шчыра не разумеюць сэнсу распрацоўкі мабільных дадаткаў, бо “мабільнай версіі сайтаў нам дастаткова”. У чым жа перавага аднаго над іншым? Найперш вызначым, што такое дадаткі для мабільных прыладаў. Сучасныя смартфоны, кшталту iPhone, ужо актыўна перамаглі кнопачныя тэлефоны, атрымаўшы толькі ў 2012 годзе 52% ад усіх паставак (калі ўлічыць, што смартфоны карыстальнікі мяняюць раз на 1-2 гады, у той час, калі кнопкавыя, раз на 4-5 год, то рэальная колькасць наяўных смартфонаў яшчэ больш). Тым часам, сярод смартфонаў па дадзеных на 2011 год, лідзіруюць 5 платформаў: Android (36%), Symbian (27%),  iOS (17%), Blackberry (12%), Windows Mobile (4%). Nokia, распрацоўшчык Symbian, афіцыйна пацвердзіла смерць гэтай аперацыйнай сістэмы, а Blackberry даволі складаны ў параўнанні з іншымі АС. Менавіта таму звычайна распрацошчыкі звяртаюцца па распрацоўку ў сістэмах Android, iOS, Windows Mobile.

Варта сказаць, што iOS найбольш распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы і Заходняй Еўропе, Android жа – ва Усходняй Еўропе ды Азіі. Адсюль можна і зрабіць высновы, на што варта арыентавацца замоўцам: колькасць прыладаў, якія ўсталюць праграму, ці большыя прыбыткі ад набыцця. Безумоўна, хоць прыладаў з iOS нашмат меней за Android, выніковы эканамічны эфект мабільныя дадаткі для гэтай сістэмы даюць большы. Тым часам, і якасць прадуктаў мусіць быць большая, а значыць, і кошт распрацоўкі.

Але чым жа дадатак для смартфонаў лепшы за мабільны сайт?

Уявім сітуацыю: вы валодаеце сайтам, напрыклад, bestsiteever.com, які спецыялізуецца на продажы вентылятараў. Ваш патэнцыны пакупнік дамовіўся з вамі на набыццё прадукцыі, але едучы да вас забыўся на адрас (тэлефон\кошт). Што ён робіць, калі ведае адрас вашага сайту? Уваходзіць у браўзер і набірае адрас сайту… bestsiteeve.com… Браўзер доўга думае і выдае памылку “Адрас не знойдзены”. Карыстальнік углядаецца, губляе час, сутаргава спрабуе ўзгадаць назоў, робіць яшчэ шэраг памылак, пры гэтым чакаючы пакуль браўзер загрузіць старонку. Гэты працэс нервуе чалавека – гэта не зручна.

Уявім і іншую сітуацыю: вы валодаеце інфармацыйным парталам ці сайтам, які дае пастаянную свежую інфармацыю з элементамі інтэрактыву. Карыстальнік мае ваш сайт у сваіх закладках, таму яму досыць проста загрузіць сайт, але нетрываласць інтэрнэт злучэння праз 3G ці WiFi робіць немагчымым хуткую загрузку кантэнта. Акрамя таго, карыстальнік будзе бачыць дрэнна структураваную інфармацыю, навігацыя па якой будзе ажыцяўляцца толькі скролам, а кантэнт будзе не аптымізаваным, што будзе няўхільна з’ядаць трафік. Калі б уладальнік сайта меў мабільны дадатак, усё што патрабавалася б ад карыстальніка – адзін раз у жыцці мабільнай прылады загрузіць спецыялізаваны дадатак з інтэрнэт-магазіна (Play.Google, AppStore, WindowsMarket). Далей, зрабіўшы адзін клік па экране мабільнага дадатка, загрузіцца дадатак вашага сайту, інфармацыя ў якім будзе аптымізаваная ды добра структураваная, эканомячы ваш інтэрнэт-трафік і час.

Канешне, для маленькіх сайтаў-візітовак, мабільны дадатак безсэнсоўны, але, на наша меркаванне, кожны сярэдні ды вялікі інтэрнэт праект, які мае элемент інтэрактыву, мусіць мець мабільны дадатак. Яшчэ адным плюсам, мабільных дадаткаў – рэклама. Калі вы спланавалі нейкую прома-акцыю ці ў вас аднавіўся важны кантэнт на сайце, найлепшым спосабам атрымаць ад гэтага прыбытак будзе паведаміць пра гэта карыстальнікам праз POP-паведамленні, якія аўтаматычна пабачыць карыстальнік, нават калі ён даўно не карыстаўся мабільным дадаткам.

Моцным крокам для рэкламадаўцы можа стаць стварэнне невялікіх рэкламных гульняў для мабільных прыладаў з элементамі спаборніцтва між гульцамі – і, канешне ж, узнагародай самых актыўных. У дадзеным выпадку эфект віруснай рэкламы спрацуе на 100%.

У сваю чаргу, мабільны сайт павінен быць спецыяльна звярстаны з выкарыстаннем адаптыўнай вёрстцы, што павялічвае кошт распрацоўцы сайта. Але безумоўны плюс мабільнага сайта заключаецца ў кросс-платформеннасці – у адрозненні ад дадатка, які трэба спецыяльна рабіць для кожнай платформы, мабільны сайт будзе даступны амаль у любым сучасным браўзеры. У гэтым палягае адначасова і мінус: сайт мабільны амаль не магчыма зрабіць прыгожым, бо робіцца ён звычайна ў шаблонным стылі.

Такім чынам, падвядзем рысу:

1) Калі вы маеце інфармацыйны рэсурс альбо папулярны сайт, які прадугледжвае інтэрактыў, - стварайце мабільны дадатак;

2) Не закранайце тэму мабільнага дадатка, калі ў вас абмежаваны бюджэт ды сайт-візітоўка;

3) Кожная прома-акцыя патрабуе наяўнасць мабільных дадаткаў для кожнай платформы, бо гэта ў шмат разоў павялічыць лаяльнасць у карыстальнікаў ды пазнавальнасць брэнду.

4) Калі важная невялікая колькасць інфармацыі на сайце пры найбольшым распаўсюдзе – выкарыстоўвайце мабільныя дадаткі.

Студыя VS Фрылансер

У каго варта замаўляць праекты? Якія перавагі і недахопы ў студый і ў фрылансераў? Хто дапаможа выратаваць час, грошы і якасць?

Віды сайтаў. Частка II.

Спецыфічныя віды сайтаў ад інтэрнэт-крамы і да сацыяльнай сеткі, паводле класіфікацыі арт-студыі PRAS. Які сайт пасуе вашаму бізнэсу?

Два словы пра лагатып

Як зразумець - ці добры лагатып перад Вамі?