Віды сайтаў. Частка II.

Спецыфічныя віды сайтаў ад інтэрнэт-крамы і да сацыяльнай сеткі, паводле класіфікацыі арт-студыі PRAS. Які сайт пасуе вашаму бізнэсу?

Другая частка аповеду пра асноўныя катэгорыі сайтаў, якія распрацоўвае нашая студыя.

Прома-сайт

Сайт, створаны адмыслова для прасоўвання якога-небудзь тавара ці паслугі, альбо асноўнага сайта кампаніі. Адрозніваецца ад звычайных сайтаў вялікім аб'ёмам графікі і малюнкаў, а ад landing-page - наборам старонак.
Ідэальна падыходзіць для вываду на рынак якога-небудзь прадукта ці паслугі, альбо для правядзення рэкламных кампаній.

Сацыяльная сетка

Web-платформа, прызначаная для пабудовы, арганізацыі і падтрымання сацыяльных узаемаадносін. Сацыяльныя сеткі бываюць як тэматычныя (для паляўнічых / супрацоўнікаў / чыгункі / дызайнераў), так і агульнымі (для ўсіх).
Сайт такога выгляду падыйдзе як для вялікіх карпарацый, у якіх ёсць неабходнасць даносіць інфармацыю да ўсіх супрацоўнікаў адначасова, так і для бізнэса, які плануе зарабляць на тэматычнай рэкламе.

Інтэрнэт-вітрына

Інтэрактыўны сайт, які рэкламуе тавары альбо паслугі, дае падрабязныя звесткі пра іх і азнаямляе з месцамі продажу. Продаж тавараў і паслуг праз сайт не ажыццяўляецца. 
Старонкі такога кшталту патрэбныя найперш кампаніям з вялікай колькасцю крамаў, альбо брэндам.

Інтэрнэт-крама

Прыкладна тое ж самае, што і інтэрнэт-вітрына. То бок, у карыстальніка ёсць магчымасць праглядзець тавары і інфармацыю пра іх, але дадаткова сайт прымае замовы на набыццё, прапануе карыстальніку выбар разліку, падлічвае і выпісвае рахунак на аплату, адначасова падцвярджаючы яе.
Такі варыянт сайтаў падасца цікавым для невялікага і сярэдняга бізнэсу, які не мае offline-крамаў.

Два словы пра лагатып

Як зразумець - ці добры лагатып перад Вамі?

З чаго складаецца кошт сайта?

Галоўнае пытанне падчас распрацоўкі сайта - бюджэт. У такой далікатнай тэме ёсць шмат нюансаў, якія трэба ўлічваць, замаўляючы гатовы прадукт.

Дадатак для смартфонаў VS Мабільная версія сайта

Што такое мабільны дадатак? Ствараць яго, ці лепш мабільны сайт, альбо ўвогуле рабіць адаптыўны дызайн?