З чаго складаецца кошт сайта?

Галоўнае пытанне падчас распрацоўкі сайта - бюджэт. У такой далікатнай тэме ёсць шмат нюансаў, якія трэба ўлічваць, замаўляючы гатовы прадукт.

Кошт сайта, як і любой паслугі, залежыць ад выдаткаванага на яго часу. Простыя сайты-візітоўкі звычайна не займаюць больш як два тыдні працы, у той час як карпаратыўныя і інфармацыйныя парталы, у залежнасці ад іх масштабаў, могуць адняць нават паўгады на сваю распрацоўку. Зразумела, што і кошты ў іх будуць розныя, чым большы і даўжэйшы праект - тым ён даражэйшы.

Але не толькі сама распрацоўка складае канчатковы кошт сайта. Звычайна ў студыях не проста выконваюць пастаўленую задачу, а шматразова тэсцуюць яе, змяняюць дэталі і акцэнты, каб у выніку распрацаваныя старонкі давалі высокую канверсію і зручнасць. Усё гэта падвышае выдаткаваны час, як вынік - расце і кошт распрацоўкі. Да таго ж, тэставанне адбываецца не толькі на ўзроўні карыстальніка, але і на ўзроўні распрацоўшчыка - шукаюцца магчымыя памылкі ў кодзе, аптымізуюцца радкі, што таксама незваротна накручвае хвіліны. Дададзім яшчэ юрыдычнае суправаджэнне - дамова, яе выкананне і закрыццё і атрымаем канчатковы рахунак у гадзінах.

Дык колькі ж павінны каштаваць сайт?

У нашай студыі прытрымліваюцца думкі аб тым, што існуюць ўсяго два віда сайтаў па бюджэце - "шаблоны" і "дарагія". Шаблоны дазваляюць хутка і адносна не дорага размясціць патрэбную інфармацыю ў інтэрнэце. Пры гэтым слова "імідж", "фірмовы стыль", "зручнасць" і "хуткасць" становяцца антонімамі вашай старонкі. Ня рэдкасць у такіх выпадках і шматлікія "багі" і недасяжнасць некаторых старонак. Так званыя "дарагія" сайты, гэта рэсурсы распрацаваныя менавіта пад канкрэтныя мэты, таму яны працуюць у разы хутчэй, нашмат больш зручныя і выкананыя ў адной стыхіі з палітыкай і стылем вашай кампаніі, выгодна вылучаючыся сярод канкурэнтаў. Не трэба казаць, што працаваць гэтыя сайты павінны бездакорна, дзякуючы своечасоваму тэставанню.

На нашу думку трэцяга не дадзена, то бок нельга зрабіць сайт-"цукерачку" па кошце сайта-шаблона. Таму ў месцах, дзе прапануюць нешта падобнае ніколі не пабачыш разумнага прататыпавання, тэставання, якасных дамоваў і пост-сервіса прадукта - зрабіўшы хуткую працу, выканаўца не будзе спяшацца выпраўляць памылкі, якія пацягнуць час большы за час распрацоўкі.

PRAS.by не самая танная студыя ў Беларусі, але якасць, падцверджаная гарантыйным абслугоўваннем - важнейшая.

Віды сайтаў. Частка II.

Спецыфічныя віды сайтаў ад інтэрнэт-крамы і да сацыяльнай сеткі, паводле класіфікацыі арт-студыі PRAS. Які сайт пасуе вашаму бізнэсу?

Два словы пра лагатып

Як зразумець - ці добры лагатып перад Вамі?

Нашто патрэбны фірмовы стыль (айдэнтыка)?

Калі ў кампаніі ёсць лагатып, то ці патрэбна ёй айдэнтыка?