Студыя VS Фрылансер

У каго варта замаўляць праекты? Якія перавагі і недахопы ў студый і ў фрылансераў? Хто дапаможа выратаваць час, грошы і якасць?

Студыя vs Freelance

Каб атрымаць адказ на пытанне: “Чаму выгодна рабіць замову ў прафесійных дызайн-студыях, а не ў фрылансераў?” – трэба задумацца аб мэтах, якія замоўца перад сабой ставіць, і аб часе, які ён гатовы вылучыць на распрацоўку, а таксама разгледзець асноўныя пункты, па якіх, звычайна, прымаецца рашэнне на карысць студыі ці фрылансера.

1. Кошт і адказнасць.

Кажучы простымі словамі, фрылансер – гэта вольны мастак. Фрылансер працуе ў любы зручны для яго час. Кошт працы фрылансера не мае шматлікіх выдаткаў на арэнду памяшкання, на аплату працы пасярэдніх супрацоўнікаў – у дадатак, фрылансеры часцей за ўсё абыходзяцца без уплаты падаткаў. Таму агульны кошт працы фрылансера будзе мінімум у 3-4 разы ніжэйшы за працу прафесійнай студыі. Тым часам, прафесійная студыя (дызайну, праграмавання ці іншага) мае ў штаце мінімум 5 чалавек, праца якіх мусіць аплочвацца (і чым большая студыя, тым больш ускосных выдаткаў). Але прафесійная студыя заўжды працуе па дамове і тэхнічнаму заданню. Гэта вельмі важна разумець, бо фрылансер можа зацягнуць выкананне працы на даволі працяглы час, альбо ўвогуле ў апошні момант адмовіцца ад выканання працы – і пры гэтым ён не згубіць кліентаў, бо імя не так складана запэцкаць, як рэпутацыю фірмы. Пры гэтым губляецца час і, вельмі часта, частка грошай, якая папярэдне была заплочана выканаўцу. Такая сітуацыя немагчымая ў выпадку працы са студыяй ці кампаніяй, бо замоўца, дзякуючы дамове, знаходзіцца пад абаронай заканадаўства.

2. Якасць працы.

У вельмі рэдкіх выпадках сапраўдны прафесіянал не будзе працаваць у нейкай фірме, бо праца ў фрылансе не прыносіць пастаянны паток замоваў, а таму навыкі і веды дызайнера (праграміста, вярстальніка і г.д.) губляюцца цягам часу, што пераўтварае яго ў непрафесіянала. Бывае, што сапраўдны прафесіянал рэгіструе сваю фірму, дзе працуе адзін і развівае свой талент дзякуючы канферэнцыям і семінарам, але гэта вельмі рэдкі выпадак і ўжо не зусім "фрыланс", да таго ж, кошт паслуг такога чалавека, як правіла, не адпавядае "фрылансерскім прайсам", таму не будзем разглядаць яго ў гэтым артыкуле. Такім чынам, большасць прафесіяналаў, за рэдкім выпадкам, працуюць у студыях і кампаніях. А там дзе прафесіяналы, там і якасць.

3. Абслугоўванне і рознабаковасць

Вялікія праекты, што патрабуюць не толькі пачатковай працы, але і падтрымкі, не могуць быць зробленыя фрылансерамі, бо апошнія вельмі неахвотна, як сапраўдныя вольныя мастакі, згаджаюцца на падтрымку праекта – гэта "прыціскае" іх у часе і прасторы. Тое ж тычыцца, і шматбаковых праектаў: ніводны фрылансер-дызайнер не зможа быць адначасова капірайтэрам, архітэктарам сістэмы, дызайнерам і спецыялістам па юзабіліці, каб зрабіць звышпрадуманы праект. І замоўцу, у такім выпадку, давядзецца звязвацца не з адным фрылансерам, а з мноствам, перыядычна мяняючы і падбіраючы новых. У той жа час, студыі маюць па некалькі спецыялістаў па кожным этапе стварэння якасных прадуктаў, што дазваляе глядзець больш шырока і глыбока ў плане рэалізацыі праекта.
 

Такім чынам, зробім высновы:

▪ Калі вы хочаце зэканоміць грашовыя сродкі на маленькім праекце, звяртайцеся да фрылансераў;
▪ Ніколі не наймайце фрылансераў на вялікія праекты – адшукайце прафесійную студыю;
▪ Якасць працы прафесійнай студыі нашмат большая за якасць працы фрылансераў, але каштуе больш;
▪ Фрылансеры вельмі рэдка здаюць праекты ў час, зацягваючы іх па-максімуму;
▪ Большасць фрылансераў працуюць на праектах замоўцаў у вольны ад асноўнай працы час, а таму суадносіны час/якасць не самыя лепшыя;
▪ Шматбакова развіты праект можа атрымацца толькі пры выкананні іх прафесійнымі студыямі;
▪ У выпадку працы са студыяй, дзякуючы афіцыйным дамовам, вы знаходзіцеся пад абаронай заканадаўства.
Дадатак для смартфонаў VS Мабільная версія сайта

Што такое мабільны дадатак? Ствараць яго, ці лепш мабільны сайт, альбо ўвогуле рабіць адаптыўны дызайн?

Прасоўванне сайта

Навошта трэба займацца SEO-прасоўваннем сайта, якія выкарыстоўваюцца метады і з якімі фірмамі варта працаваць на гэтай глебе?

З чаго складаецца кошт сайта?

Галоўнае пытанне падчас распрацоўкі сайта - бюджэт. У такой далікатнай тэме ёсць шмат нюансаў, якія трэба ўлічваць, замаўляючы гатовы прадукт.