Два словы пра лагатып

Як зразумець - ці добры лагатып перад Вамі?

Лагатып кампаніі - гэта адзін з важнейшых і эфектыўных шляхоў прасоўвання брэнда. Лагатып бывае друкаваны, які складацца з па-мастацку аформленай назвы фірмы альбо набранай асаблівым - акцыдзентным - шрыфтом. Таксама лагатып можа быць ў выглядзе лаканічнага візуальнага вобраза. Галоўнае гэта не "аповед у малюнках" аб кампаніі, галоўнае - прыцягваць увагу аўдыторыі і ўтрымліваць яе.
Прычым зусім не абявязкова, каб лагатып меў дакладны асацыятыўны шэраг з дзейнасцю фірмы. Узгадаем такіх гігантаў як Apple ці Starbuks. Яблыка мае дачынення да сучасных кампутарных тэхналогій, прыкладна гэткае ж, як русалка - да кавы. Не ў апошнюю чаргу, дзякуючы сваёй "недарэчнасці", гэта вельмі запамінальныя і арыгінальныя вобразы, таму яны ўдала пазнаюцца па ўсім свеце.

Дакладнасць і простасць форм - вось ключ да поспеху.

Тое ж тычыцца і працэса падбору колераў. Занадта яркі і стракаты лагатып горш запамінаецца, дадатковая праблема - гэта падбор каляровай гамы, скласці якую ў выпадку шматколернасці будзе больш складана. Не кажучы ўжо пра выдаткі на рознакаляровы друк на фірмовай прадукцыі. Таму варта падабраць некалькі колераў, якія ідэальна спалучаюцца паміж сабой, з улікам спецыфікі працы кампаніі, для якой распрацоўваецца лагатып. Таксама лепш абыйсціся без паўтонаў і тонкіх адценняў - на друку яны могуць моцна скажацца.

І галоўнае не забываць, што лакмусавая паперка для кожнага лагатыпа - гэта лёгкасць яго прачытання ў чорна-белым варыянце.
Дадатак для смартфонаў VS Мабільная версія сайта

Што такое мабільны дадатак? Ствараць яго, ці лепш мабільны сайт, альбо ўвогуле рабіць адаптыўны дызайн?

Прасоўванне сайта

Навошта трэба займацца SEO-прасоўваннем сайта, якія выкарыстоўваюцца метады і з якімі фірмамі варта працаваць на гэтай глебе?

Тэрміны. Што і ў якія тэрміны робіцца?

Чаму многія вэб-студыі зацягваюць праекты і як пазбегнуць гэтага