Нашто патрэбны фірмовы стыль (айдэнтыка)?

Калі ў кампаніі ёсць лагатып, то ці патрэбна ёй айдэнтыка?

Для пачатку, каб зразумець нашто патрэбны фірмовы стыль альбо айдэнтыка, трэба даць паняцце аб ёй. Калі казаць спрошчана, то фірмовы стыль - гэта «што такое добра і што такое дрэнна» для вашай кампаніі і іміджу. Фірмовы стыль яўна або ўскосна фармалізуе і стандартызуе ўсе «можна» і «нельга» для той часткі вашай дзейнасці, якая вынесена на ўсеагульны агляд. Значэнне гэтых абмежаванняў вельмі вялікае, бо якраз яны вызначаюць вектары развіцця кампаніі, дапамагаюць сфармаваць карпаратыўны этыкет, скарачаюць выдаткі на пошук рашэнняў для пастаўленых задач. Гэта дысцыпліна і адказнасць. І гэта першае.
Па-другое, фірмовы стыль - гэта веданне аб тым, як кампанія будзе выглядаць у вачах іншых людзей. Вызначаючы фірмовы стыль, вы вызначаеце упэўненасць у тым, што гэта «вам пасуе». З першага ж дня карыстання распрацаванай айдэнтыкі кожны тавар, рэклама, альбо праект кампаніі будуць выглядаць як адно цэлае, нават пры некаторых адрозненнях. Дзякуючы гэтаму, кожны крок кампаніі будзе працаваць на адно развіццё і пазнавальнасць аднаго брэнда, а не распыляць увагу кліентаў.

Такім чынам, ёсць усе падставы сцвярджаць, што фірмовы стыль - гэта асноўны элемент ідэнтычнасці кампаніі.

Па-трэцяе, фірмовы стыль - гэта камунікацыя са спажыўцом. Гэта найперш інфармацыя аб кампаніі, якая транслюецца праз элементы «вонкавага выгляду» (як дарагі аўтамабіль падкрэсліць прэстыж, а строгі касцюм ўзмоцніць ўражанне аб вашай кампетэнтнасці). Вы можаце выглядаць самавіта, багата, спартыўна, крэатыўна, экстрэмальна. Як заўгодна. Але пасля таго, як ваш імідж вызначаны, шануйце і засцерагайце яго. Карыстайцеся распрацаванымі правіламі і трымайцеся адной рысы, каб фірмовы стыль менавіта "працаваў", а не быў простым ўпрыгожваннем бізнэсу, і тады яго эфектыўнасць не прымусіць сябе чакаць.

Такім чынам, можна сказаць, што фірмовы стыль - гэта базавы элемент пазіцыянавання кампаніі і без яго бізнес выглядае як "фірма-аднадзёнка", альбо як месца, дзе ад кліента жадаюць толькі аднаразова выцягнуць грошы, не хвалюючыся аб тым, якое ўражанне ён пакіне пра вас.
Прасоўванне сайта

Навошта трэба займацца SEO-прасоўваннем сайта, якія выкарыстоўваюцца метады і з якімі фірмамі варта працаваць на гэтай глебе?

Віды сайтаў. Частка II.

Спецыфічныя віды сайтаў ад інтэрнэт-крамы і да сацыяльнай сеткі, паводле класіфікацыі арт-студыі PRAS. Які сайт пасуе вашаму бізнэсу?

Digital-агенцтвы. Ці варта да іх звяртацца?

Што такое "Лічбавыя агенцтвы", што яны заяўляюць і колькі можна зэканоміць, калі звярнуцца наўпрост да выканаўцаў