Digital-агенцтвы. Ці варта да іх звяртацца?

Што такое "Лічбавыя агенцтвы", што яны заяўляюць і колькі можна зэканоміць, калі звярнуцца наўпрост да выканаўцаў

 Каб пачаць размову пра перавагі і недахопы Digital-агенцтваў, распавядзем крышачку, што гэта ўвогуле за з’ява такая. Digital-агенцтва – гэта маркетынгавая арганізацыя, якая займаецца выпрацоўкай стратэгіі вываду брэндаў на рынак сродкамі інфармацыйных тэхналогій. Як менш, такое вызначэнне гэтых арганізацый. Тым часам, рэчаіснасць даволі далёкая ад самааб’яваў.

Чым займаюцца такія арганізацыі насамрэч?
   Уявім сабе самую стандартную сітуацыю: ТАА “Выдатнае піва” вырашае прадвінуць на рынку свой новы прадукт “Медавуха шляхетная”. Як гэта зрабіць арганізацыя не ведае, бо сучасны маркетынг далёкі ад кіраўніцтва прадпрыемства, якое, варта сказаць, само гэта і разумее. І раптам да “Выдатнага піва” звяртаецца мэнаджар кампаніі “FREEclock”, які як аказалася, прэзентуе новую форму бізнэса: Digital-агенцтва.
   “Выдатнаму піву” абяцаюць распрацаваць стратэгію, рэкламную кампанію, аформіць шмат білбордаў, этыкетак, а таксама зрабіць мабільны дадатак і сайт. І ўсё, вядома, каб павялічыць попыт. Канешне жа, дырэктар “ВП” згаджаецца на такія выгадныя ўмовы за не вялікія 30-50 тысяч даляраў, расцягнутых на год. Ды і якая розніца, калі дамова складаецца на ўвесь перыяд прасоўвання брэнду: 2-3 гады?!

Так гэта выглядае для дырэктара “Выдатнага піва”. А што насамрэч?
   Насамрэч “FREEclock” пачынае сваю дзейнасць з пошуку выканаўцаў: іншыя дызайнерскія, праграмісцкія, капірайтараўскія студыі. І гэтыя выканаўцы, звычайна не маючы вядомага імя, працуюць за зусім маленькія грошы. Прывядзем прыклад са сваёй практыкі: працуючы над падобным праектам, мы, як выканаўцы, атрымалі 2,5 тысячы даляраў, а Digital-агенцтва, якое працавала між замоўцам і намі – 12 тысяч. Ці варта казаць, што ўсю працу зрабіла арт-студыя “PRAS”, вечна змагаючыся са шкоднымі каментарамі Digital-агенцтва?

Такім чынам, па выніку мы маем:
1) перавышэнне кошту работы больш, чым у 5 разоў;
2) горшая якасць дызайну за кошт двух этапаў карэктыровак: ад пасярэдніка і ад непасрэднага замоўцы;
3) кожным новым праектам будзе займацца новы выканаўца (!), хаця выглядае гэта, нібыта ўсю справу зрабіла Digital-агенцтва – гэта прыводзіць да адсутнасці агульнага стылю ўсіх праектаў.

Што яшчэ робіць Digital-агенцтва? Усё што заўгодна: вядзе старонкі ў сацыяльных сетках (якія запаўняюцца нецікавай і безсэнсоўнай інфармацыяй), прыдумляюць безгустоўныя і неадэкватныя сервісы (якія выклікаюць толькі нелюбоў да брэнду ў падманутых карыстальнікаў), ашукваюць замоўцаў статыстычнымі дадзенымі (бо недасвечаных людзей у сферы IT лёгка абвесці вакол пальца)…
   Іншымі словамі, мы раім не звяртацца да Digital-агенцтваў, бо насамрэч гэта пасярэднікі (агенцтва – установа, якая працуе пасярэднікам), а працаваць з прафесіяналамі: дызайн-студыямі, ці праграмісцкімі кампаніямі – ці нават звярнуцца да фрылансераў. Калі ж такое агенцтва ўжо працуе з вамі, то падрыхтуйцеся да асэнсавання безмэтавага страчвання альтэрнатыўнага прыбытку.

Віды сайтаў. Частка II.

Спецыфічныя віды сайтаў ад інтэрнэт-крамы і да сацыяльнай сеткі, паводле класіфікацыі арт-студыі PRAS. Які сайт пасуе вашаму бізнэсу?

Тэрміны. Што і ў якія тэрміны робіцца?

Чаму многія вэб-студыі зацягваюць праекты і як пазбегнуць гэтага

Прасоўванне сайта

Навошта трэба займацца SEO-прасоўваннем сайта, якія выкарыстоўваюцца метады і з якімі фірмамі варта працаваць на гэтай глебе?