Тэрміны. Што і ў якія тэрміны робіцца?

Чаму многія вэб-студыі зацягваюць праекты і як пазбегнуць гэтага

PRAS.BY

У замоўцаў часта ўзнікаюць пытанні, кшталту, “чаму так доўга сайт робіцца” альбо “чаму вы абяцалі зрабіць за два месяцы, а зрабілі за тры” – паспрабуем коратка адказаць на гэтыя пытанні. Разгледзім сайтабудаванне па этапах, якія даводзіцца праходзіць, каб атрымаўся якасны рэзультат. Такім чынам, каб стварыць сайт трэба паслядоўна вырашыць наступныя задачы:

1) спраектаваць блок-схему сайта (1-2 тыдні),

2) адмаляваць дызайн па створанай блок-схеме (2-3 тыдні),

3) звярстаць гатовы дызайн (2 тыдні),

4) запраграмаваць адмінку на сайт і нацягнуць на яе вёрстку (3 тыдні).

Такім чынам, цягам 9 тыдняў (два месяцы), замоўца атрымае гатовы сайт з прадуманай структурай, ідэальным дызайнам, кросбраўзернасцю і адсутнасцю багаў (канешне, сайты бываюць рознай складанасці і, адпаведна, большым ці меншым часам на працу, але мы разглядаем самы распаўсюджаны варыянт – карпаратыўны сайт). Але гэтыя тэрміны - ідэальны варыянт.

Амаль кожны замоўца чамусці не давярае прафесіяналам і лічыць, што ведае лепш, куды і як будуць глядзець карыстальнікі ды што іх найперш зацікавіць на сайце. Таму, калі дызайнер прапануе на разгляд блок-схему, замоўца можа “папрасіць” перадвінуць “гэты блок сюды, а гэты зусім прыбраць”. А кожнае выпраўленне цягне за сабой іншыя выпраўленні, каб завязаць усе іншыя элементы ў лагічную структуру, што непазбежна займае яшчэ 1-2 дня. Тым часам, калі справа тычыцца дызайна, замоўца можа раптам высветліць, што “чырвоны колер не падабаецца майму сабаку” ды “ці не маглі б вы зрабіць тут больш экспрэсіўную анімацыю” – яшчэ n-дзён дадатковых на працу.

Вось і атрымліваецца, што чым больш замоўца ўмешваецца ў працу, тым больш расцягваецца праца. Абараніцца дамовай у выканаўцы таксама не атрымліваецца, бо дасылаць кожным разам на зацвярджэнне кожны крок - значыць губляць яшчэ 3-5 дзён. Таму, і памнажаецца час кожнай працы на 2 – і два месяцы пераўтвараюцца ў 4-5.

Нашто патрэбны фірмовы стыль (айдэнтыка)?

Калі ў кампаніі ёсць лагатып, то ці патрэбна ёй айдэнтыка?

Дадатак для смартфонаў VS Мабільная версія сайта

Што такое мабільны дадатак? Ствараць яго, ці лепш мабільны сайт, альбо ўвогуле рабіць адаптыўны дызайн?

Два словы пра лагатып

Як зразумець - ці добры лагатып перад Вамі?