Прасоўванне сайта

Навошта трэба займацца SEO-прасоўваннем сайта, якія выкарыстоўваюцца метады і з якімі фірмамі варта працаваць на гэтай глебе?

Вы толькі-толькі закончылі распрацоўваць сайт. Праца па стварэнні, відавочна, зацягнулася, але вы ўжо гатовыя пачаць развіваць свой бізнэс пры дапамозе гэтага карыснага інструмента маркетынга.Тым не менш, праходзяць дні і нават тыдні, але ніводны новы кліент так і не з’яляецца…

Сайт ніколі не з’явіцца ў пошуку на першых пазіцыях, калі не аптымізаваць яго структуру ды не займацца яго прасоўваннем

Кожны пісменны распрацоўшчык распавядзе, што рэйтынг сайта, а, адпаведна, і яго пазіцыя ў пашуковых рэзультатах залежыць ад мноства фактараў: якасць кода, хуткасць працы сайта, наяўнасць сайтаў з аднолькавымі элементамі вёрсткі ды дызайна, унікальнасць кантэнта, наяўнасць знешніх спасылак і г.д. Некаторыя фактары закладаюцца пры распрацоўцы сайта, але, каб дасягнуць найбольш хуткага з’яўлення ў рэйтынгах Google ці, прыкладам, Yandex, неабходна праводзіць адмысловае прасоўванне сайта.

Існуе мноства інструментаў, якія дазваляюць аптымізаваць SEO-структуру сайта. У той жа момант, мэтай прасоўвання не абавязкова будзе дасягненне першых месцах у пашуковай выдачы – буйным інфармацыйным парталам, напрыклад, лепш свой позірк скіраваць на дасягненне наведвальнасці праз дасягненне мэтаў рэкламных кампаній.

Падчас працы SEO-адмыслоўцы вымушаныя карэктаваць стуктуру вёрстцы, праграмнай часткі і тэкста

У выніку, набольш хуткім і якасным прасоўванне будзе толькі тады, калі над праектам працуе адна кампанія ці суполка звязаных кампаній – бо агульныя выпрацаваныя патрабаванні да структуры сайта закладаюцца на этапе стварэння макетаў і пашыраюцца на кожным кроку. Такім чынам, пры перадачы сайта на прасоўванне да аддзела SEO, вы зможаце мінімізаваць ускосныя выдаткі, і адмыслоўцам застанецца толькі якасна зрабіць сваю справу па рэкламных кампаніях і тэкстах, не закранаючы праграмную частку.

Карыстайцеся паслугамі той SEO-арганізацыі, якая працуе на сталай аснове з распрацоўшчыкамі вашага сайта!

Два словы пра лагатып

Як зразумець - ці добры лагатып перад Вамі?

Тэрміны. Што і ў якія тэрміны робіцца?

Чаму многія вэб-студыі зацягваюць праекты і як пазбегнуць гэтага

Віды сайтаў. Частка II.

Спецыфічныя віды сайтаў ад інтэрнэт-крамы і да сацыяльнай сеткі, паводле класіфікацыі арт-студыі PRAS. Які сайт пасуе вашаму бізнэсу?